Юльян Тувім — Польская — Васіль Сёмуха
Жонцы
І разьлятаецца зоркамі прах…
Ю. Славацкі
И всюду страсти роковые
И от судеб зашиты нет…
А. Пушкин
ПЕРШАЯ ЧАСТКА
Першы разьдзел
І
Букеты ў вёсках, як вядома,
Вязалі ўгору, крута, строма,
Па колеры -- алтар нібыта,
А формай – сэрца ці палітра.
Зь яе ўсе фарбы розных красак
Браў шчодра геній багамазаў,
Ну, скажам, з Равы ці зь Відзэва
Наш Рафаэль; -- у гонар Дзевы
Пачуцьці плёў (няхай квяткаста,
Але душэўна) сельскі майстар.
Я не пра венікі, што ў вазах
Стаяць пыхліва на тэрасах,
Не пра снапы зь любога зельля,
Не пра падробкі з воску, пер’я
І не пра тую стракацізну,
Што носяць, як свае даброты,
Ў знак польскасьці, патрыятызму
Старыя пані, жрыцы цноты;
Я пра букеты з густам, (...)
Міленка Ергавіч — Харвацкая — Сяргей Шупа
Салка. І зноў, трошкі пазней – Салка. Я паўтараю, каб не забыцца, бо там, дзе я цяпер, лёгка забываецца. Усё. Нават імя, пад якім мяне зналі. Я ўсё думаю, бедны, што мяне больш разоў у жыцці паклікалі Салкам, чым на мяне ўпала кропляў дажджу, але ж вось, усё роўна, магу й забыцца. А калі забудуся, тады я прапаў. І не буду ведаць, што сказаць тым, хто аднойчы прыйдзе па мяне. А яны мусяць прыйсці, бо яшчэ ніколі нікога так не пакідалі. Прынамсі, наколькі я ведаю, а мне здаецца, што я ведаю нямала. Вы не будзеце сердаваць, калі я, перш чым яны з’явяцца, яшчэ некалькі разоў паўтару сваё імя. Я ведаю, што вы яго запомнілі, але было б нядобра, (...)
Ежы Анджаеўскі — Польская — Васіль Сёмуха
“Сонца запала”, — крычаць астраномы ў неба,
А навошта запала, ніхто не адкажа, маўчанне;
Цемра зямлю ахінае, і людзі паснулі нема,
А навошта спяць людзі, ніхто з іх не вывучае.
Прачнуцца без адчування, як без чування спалі...
А. Міцкевіч, “Дзяды”, ч. ІІІ.
Раздзел першы
Адна старая гішпанская кроніка натуе, што ў сярэдзіне верасня тысяча чатырыста восемдзесят (...)